Амаль 2 300 праверак, больш за 600 штрафаў і 11 кіроўцаў у стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення - гэта вынікі акцыі мазавецкай паліцыі: «Кур'ер па-мясцоваму». У мінулы чацвер і пятніцу функцыянеры ў Мазовіі правяралі, ці пастаўшчыкі і кур'еры выконваюць правілы дарожнага руху.
Вынікі праверкі аказаліся даволі нечаканымі, кажа Рафал Ежак(Rafał Jeżak) з Камендатуры ваяводскай паліцыі ў Радаме:
- Паліцыянты праверылі больш за 2 200 кіроўцаў транспартных сродкаў дастаўкі, у тым ліку 625 кур'ераў. На жаль, у ходзе гэтых мерапрыемстваў былі выяўленыя сем кіроўцаў, якія селі за руль у стане алкагольнага ап'янення, і чатырох – пад уздзеяннем наркатычных рэчываў. У гэтых выпадках у іх былі затрыманыя правы кіроўцы. Паліцыянты аштрафавалі 673 кіроўцаў.
У дачыненні да 42 складзены пратаколы. Паліцыя выявіла таксама тры асобы, якія раней былі пазбаўлены правоў кіроўцы.
Таксама ў паліцыі было шмат заўвагаў да тэхнічнага стану правераных транспартных сродкаў – у 43 выпадках былі канфіскаваныя пасведчанні аб рэгістрацыі аўтамабіля. Паліцыя анансуе перыядычныя праверкі.
IAR/аз