Без свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі палітычныя змены ва Усходняй Еўропе застануцца няпоўнымі, — заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы ў аўторак, 4 лютага ў Гданьску на Касцюшскоўскім Форуме.
Сярод іншага, міністр замежных спраў падкрэсліў, што Польшча будзе паслядоўна падтрымліваць намаганні міжнароднай супольнасці па вызваленні беларускіх палітвязняў, а таксама запэўніў у падтрымцы еўрапейскай супольнасці Беларусі і Украіны ў іх барацьбе з расійскім імперыялізмам:
— Дзве ўсходнееўрапейскія нацыі, якія плацяць велізарную цану за жыццё і свабоду сваіх прадстаўнікоў, нагадваюць нам, што значыць быць еўрапейцам. З боку еўрапейскіх дзяржаў беларуская грамадзянская супольнасць, беларуская незалежнасць і дэмакратычныя памкненні разлічваюць на разуменне і маюць разуменне і падтрымку.
Разам з тым кіраўнік польскай дыпламатыі выказаў захапленне рашучасцю і ахвярнасцю беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратычную будучыню сваёй краіны.
Касцюшкоўскі форум у Гданьску з'яўляецца найважнейшай падзеяй польскага старшынства ў Радзе Еўрасаюза ў сферы правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў у Беларусі. Гэта магчымасць узмацніць беларускую грамадзянскую супольнасць. Мерапрыемства таксама дае прастору для палемікі адносна бачання будучыні гэтай дзяржавы.
iar/эж