Беларуская Служба

Польскія жаўнеры-ветэраны адправіліся ў Канаду на Invictus Games 2025

06.02.2025 15:15
Ініцыятарам гульняў з'яўляецца герцаг Сасекскі прынц Гары.
 Invictus Games 2025   19
Падчас Invictus Games 2025 Польшчу прадставяць 19 вайскоўцаў і ветэранаўPAP/Rafał Guz

Апоўдні ў Канаду вылецела польская каманда, якая ў суботу пачне ўдзельнічаць у зімовых гульнях Invictus Games 2025. Гэта міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, у якіх бяруць удзел жаўнеры і ветэраны, параненыя падчас міжнародных місіяў.



Падчас Invictus Games 2025 Польшчу прадставяць 19 вайскоўцаў і ветэранаў, якія возьмуць удзел у агулам дзевяці спаборніцтвах.

Спаборніцтвы пачнуцца ў суботу і прадоўжацца да 16 лютага. Месцам спаборніцтваў з’яўляецца канадскі Ванкувер.

Ініцыятарам Invictus Games з'яўляецца герцаг Сасекскі прынц Гары - таксама ветэран.

Асноўная ідэя гульняў - выкарыстанне спорту як формы рэабілітацыі. Першыя Invictus Games прайшлі ў 2014 годзе. Польшча ўдзельнічае ў іх з 2018 года.

IAR/аз