Беларуская Служба

Міністр абароны ЗША праз тыдзень наведае Польшчу

08.02.2025 08:55
Праз тыдзень Польшчу наведае міністар абароны ЗША Піт Хэгсэт (Pete Hegseth), паведамляе на платформе X міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Nowy minister obrony USA, Pete Hegseth
Nowy minister obrony USA, Pete HegsethRon Sachs/PSP/Newscom

«Гэта выдатная навіна! Польшча — адна з першых краін, якую наведае новы міністр абароны ЗША. Гэта праява моцнага партнёрства паміж Польшчай і ЗША. Я з нецярпеннем чакаю гэтага візіту і плённых перамоваў!» — напісаў міністр Касіняк-Камыш.

Піт Хегсэт стаў новым міністрам абароны ЗША месяц таму пасля таго, як яго кандыдатуру зацвердзіў Сенат.

Калісьці ён быў афіцэрам Нацыянальнай гвардыі і ўзначальваў арганізацыю ветэранаў у ЗША. Ён таксама працаваў на Fox News у якасці вядучага і сувядучага.

Піт Хэгсэт прыбудзе ў Варшаву ў пятніцу, 14 лютага. Размовы падчас ягонага візіту будуць тычыцца ваеннага супрацоўніцтва Польшчы і ЗША, а таксама вайны ва Украіне.

Піт Хэгсэт мае ў планах сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам і кіраўніком Міністэрства нацыянальнай абароны Уладзіславам Касіняк-Камышам. 

IAR/вх