Беларуская Служба

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы: Нашэнне масак павінна вярнуцца, але дабравольна 

13.02.2025 14:33
Продажы супрацьвірусных прэпаратаў у студзені выраслі на 335% у параўнанні з мінулым годам.
    :    ,
Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы: Нашэнне масак павінна вярнуцца, але дабравольна Shutterstock

Намеснік міністра аховы здароўя Войцех Канечны заявіў у чацвер, 13 лютага, што яго здзіўляюць сталыя, хворыя людзі з бачнымі сімптомамі інфекцыі, якія не носяць маскі ў людных месцах. Палітык падкрэсліў, што маскі трэба вярнуць, але добраахвотна:

— Ва ўсіх людных месцах заклікаю вас насіць маскі, тут няма чаго саромецца, бо маскі — гэта такая ж добрая прафілактыка, як мыццё рук, а эпідэмія каранавіруса нам гэта давяла. Цяпер назіраецца пік захворванняў на грып, і нашэнне масак не будзе трываць вечна. 

У сувязі з-за вялікай колькасці захворванняў на грып у польскіх аптэках паўстаў дэфіцыт супрацьвірусных прэпаратаў. Продажы супрацьвірусных прэпаратаў у студзені выраслі на 335% у параўнанні з мінулым годам.

У Міністэрстве аховы здароўя запэўнілі, што аптэкі ўжо пачалі атрымліваць дадатковыя пастаўкі лекаў.

iar/эж