Нацыянальная падатковая інспекцыя (Krajowa Administracja Skarbowa) нагадвае, што пры разліках з інспекцыяй можна пералічыць 1,5% падатку на грамадска-карысную арганізацыю. Ахвяраванне часткі падатку нічога не каштуе, а дзякуючы гэтаму падаткаплацельшчык можа падтрымаць важную справу.
Прэс-сакратар кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Юстына Пасечыньска, тлумачыць, што працэс пералічэння 1,5% свайго падатку лёгкі:
— Проста ўкажыце адпаведную грамадска-карысную арганізацыю ў падатковай дэкларацыі і напішыце яе нумар KRS. Падаткаплацельшчыкі, якія скарысталіся гэтай магчымасцю ў мінулым годзе, змогуць аўтаматычна запоўніць рэгістрацыйны нумар арганізацыі, указанай летась, але безумоўна можна ўпісаць любую арганізацыю.
Спіс усіх грамадска-карысных арганізацый Польшчы можна знайсці на сайце Нацыянальнага інстытута свабоды (Narodowy Instytut Wolności). Падаткаплацельшчыкі ў Польшчы могуць пералічыць 1,5% падатку толькі адной арганізацыі.
эж