Гэта была нагода для святкавання, але таксама і для дыскусіі над праблемамі. Сёння ў Сейме адкрылася выстава і прайшла канферэнцыя прысвечаная 20-годдзю Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову. Тэму працягвае Зміцер Косцін:
Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін
- «Няма Польшчы без меншасцяў, а меншасцяў без Польшчы!», - адзначыў на адкрыцці выставы старшыня польскага Сейма Шыман Галоўня. Выстава і канферэнцыя сталі нагодай для дыскусіі наконт закону пра нацыянальныя меншасці. Пасля 20 гадоў, шмат што ў свеце змянілася, таму варта падумаць пра змены ў нарматыўны акт, які рэгулюе правы меншасцяў у Польшчы, казаў старшыня ніжняй палаты польскага парламента. Сярод асноўных зменаў, якіх чакаюць прадстаўнікі меншасцяў - гэта праблемы адукацыі.
Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін
Прыняты ў 2005 годзе закон пра меншасці меў на мэце падтрымаць ды захаваць ідэнтычнасць ды культурныя правы грамадзянаў Польшчы непольскай нацыянальнасці. Сярод іншага ён даваў права ўводзіць мову меншасці ў якасці дапаможнай у гмінах, дзе яны складаюць не менш за 20% жыхароў, а таксама ўсталёўваць дзьвюхмоўныя ўказальнікі.
Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін
У Польшчы беларускую мову, у якасці дадатковай увялі мясцовыя ўлады ў 5 гмінах Падляшскага ваяводства (г. Гайнаўка, гміны Орля, Гайнаўка, Чыжы, Нараўка). У гміне Орля ўсталяваныя таксама дзьвюхмоўныя ўказальнікі. Агулам у Польшчы жыве каля 500 тысяч прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў, найвялікшыя з іх немцы, кашубы, беларусы і ўкраінцы.
Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін
Паводле перапісу 2021 года 56 тысяч грамадзянаў Польшчы дэкларавалі прыналежнасць да беларускай меншасці. 40% з іх жывуць на Беласточчыне.
Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін
Зміцер Косцін для Беларускай службы Польскага Радыё