Пагадненне паміж ЗША і Украінай наконт радовішчаў карысных выкапняў выгаднае Кіеву, лічыць кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта РП Малгажата Папроцка (Małgorzata Paprocka). Паведамляецца, што ўмовы пагаднення ўжо ўзгодненыя, і яно можа быць падпісана ў пятніцу ў Вашынгтоне.
У эфіры Польскага радыё міністр адзначыла, што эканамічная прысутнасць ЗША ва Украіне павысіць бяспеку ў рэгіёне.
— Прысутнасць амерыканцаў у сувязі са здабычай, і шырэй, эканамічная прысутнасць ЗША з'яўляецца добрай навіной для Украіны. Гэта азначае, што хтосьці будзе назіраць за бяспекай бізнесу. Таму я мяркую, што ў хуткім часе гэтае пагадненне будзе падпісана.
Малгажата Папроцка дадала, што, між іншым, на гэтую тэму прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў з Уладзімірам Зяленскім на мінулым тыдні.
IAR/яс