Беларуская Служба

Каля польскага ўзбярэжжа кіт заблытаўся ў рыбалоўныя сеткі

26.02.2025 14:37
Выратавальная аперацыя была складанай і небяспечнай.
Аўдыё

Прыкладна ў 80 метрах ад берага ў мясцовасці Мендзыздрое апынуўся гарбаты кіт. Жывёле дапамаглі службы, якія разблыталі сеткі.

У выратавальнай акцыі ўдзельнічалі таксама валанцёры экалагічнага фонду WWF Polska. Прэс-сакратар фонду Агнешка Вяльковіч (Agneszka Vjelković) паведаміла Польскаму радыё, што аперацыя закончылася поспехам.

—  Гарбаты кіт вызваліўся ад рэшткаў сеткі і паплыў у мора. Будзем спадзявацца, што ён паплыве ў правільным кірунку, гэта значыць да Дацкіх праліваў, затым у Паўночнае мора і Атлантычны акіян.

Выратавальная аперацыя была складанай і небяспечнай, таму што гарбаты кіт - дзікая і велізарная жывёла, кажа актывістка.


Каля польскага ўзбярэжжа гарбаты кіт заблытаўся ў рыбалоўныя сеткі Каля польскага ўзбярэжжа гарбаты кіт заблытаўся ў рыбалоўныя сеткі

—  Спачатку было даволі цяжка, таму што кіт быў перапалоханы. Але другая спроба ўдалася, жывёла супакоілася і пачала супрацоўнічаць з ратавальнікамі, — распавяла Агнешка Вельковіч.

Кіт быў большы за выратавальную лодку. Паводле ацэнак службаў, яго даўжыня складала ад сямі да дзесяці метраў.

Гэта, хутчэй за ўсё, малады кіт. Знаходжанне гарбатага кіта ў Балтыйскім моры - надзвычай рэдкая з'ява. Яна выклікала вялікую цікавасць у эколагаў і навукоўцаў.

IAR/яс