Карціна «Жанчына, якая нясе вугольчыкі», якая знікла з Нацыянальнага музея ў Гданьску, была знойдзена ў Нідэрландах. Яе адсутнасць была выяўлена ў 1974 годзе. Праца фламандска-галандскага майстра Пітэра Брэйгеля Малодшага лічылася беззваротна страчанай.
Карціну знайшлі журналісты мастацкага часопіса «Vind», якія заўважылі працу на выставе ў Нідэрландах у мінулым годзе. Карціна была пазычана Mузею Гаўдзі з прыватнай калекцыі і рэкламаваўся як «непаказваная за апошнія 40 гадоў».
Паліцыянты канфіскавалі карціну, якая цяпер захоўваецца ў адным з галандскіх музеяў і высвятляюць, як яна апынулася ў прыватнай калекцыі ў Нідэрландах. Пра справу паведамілі польскаму боку.
Кошт карціны дакладна невядомы, але творы Брэйгеля Малодшага вылічаюцца мільёнамі долараў.
Аб крадзяжы стала вядома ў красавіку 1974 года, калі супрацоўнік Нацыянальнага музея ў Гданьску выпадкова скінуў карціну са сцяны і замест арыгінальнай работы фламандскага майстра з рамы выпала копія.
IAR/аз