Беларуская Служба

За чатыры дні супрацоўнікі Памежнай службы затрымалі 12 іншаземцаў, якіх прызналі непажаданымі ў краіне

14.03.2025 15:46
Большасць з іх былі грамадзянамі Украіны і Грузіі.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

Затрыманні праходзілі з 10 па 13 сакавіка ў зоне дзеяння Нададжаньскага падраздзялення Памежнай служы. Сярод затрыманых, акрамя грамадзян Украіны і Грузіі, былі таксама расіянін і нігерыец.

«Гэта людзі з вялікімі дасье, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы і грамадскаму парадку ў нашай краіне», — сказаў Малгажата Паточна з Памежнай службы.

Яна дадала, што ў іх крымінальным мінулым ёсць: нарказлачынствы, садзейнічанне ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы іншымі замежнікамі, падробка дакументаў, махлярства і крадзеж.

Замежнікам вынесены рашэнні аб прымусовым выездзе з Польшчы. Трох украінцаў даставілі да памежнага пераходу і перадалі ўкраінскім службам. Яшчэ чацвёра былі змешчаны ў СІЗА для адбыцця раней вынесенага пакарання.

У сваю чаргу трох грузінаў змясцілі ў цэнтрах для замежнікаў. Там яны будуць чакаць наступнага дэпартацыйнага транспарту ў сваю краіну, арганізаванага польскімі ўладамі.

Расіянін і нігерыец таксама змешчаны ў ізалятар і застануцца там да вынясення рашэнняў, якія абавязваюць іх пакінуць краіну.

ав