Паводле прагнозаў эканамістаў НБП, сёлета сярэднегадавая інфляцыя складзе 4,9 працэнта, у наступным - 3,4 працэнта, а ў 2027 годзе цэны на тавары і паслугі вырастуць на 2,5 працэнта. Яцэк Катлоўскі з Нацыянальнага банку Польшчы сказаў, што ў бліжэйшы перыяд мы будзем назіраць высокую зменлівасць тэмпаў росту коштаў. У наступныя два кварталы інфляцыя складзе каля 5 працэнтаў, затым яна будзе зніжацца, каб зноў паскорыцца пасля чаканага павышэння коштаў на электраэнергію ў кастрычніку. Чакаецца, што ў 2027 годзе інфляцыя знізіцца да жаданага ўзроўню ў 2,5 працэнта.
Яцэк Катлоўскі сказаў, што ў гэтым і наступным годзе польская эканоміка будзе ўмацоўвацца прытокам грошай з Еўрасаюзу. Ён дадаў, што сёлета польская эканоміка вырасце на 3,7 працэнта.
Справаздача аб інфляцыі і эканамічным росце важная для членаў Савета па манетарнай палітыцы, якія прымаюць рашэнне аб працэнтных стаўках. Дакумент выходзіць тры разы на год.
Учора члены Савета вырашылі захаваць цяперашні ўзровень працэнтных ставак. Базавая стаўка НБП складае 5,75 працэнта.
ав