Беларуская Служба

Эканаміст: Цэны ў Польшчы надалей будуць расці

17.03.2025 09:37
Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, інфляцыя ў лютым склала 4,9% ў гадавым вылічэнні і была ніжэйшая за чаканні рынку.
      6,6,    4,3.
За мінулы месяц паслугі падаражэлі на 6,6%, тавары — на 4,3%.ViDI Studio/shutterstock

Рост цэнаў у Польшчы працягнецца, і на дадзены момант няма прыкмет спынення гэтай тэндэнцыі. Паводле эканаміста Варшаўскай школы эканомікі доктара Пятра Машчыка, у цяперашняй геапалітычнай сітуацыі цяжка прадбачыць, ці зменшацца працэнтныя стаўкі ў Польшчы і калі.

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, інфляцыя ў лютым склала 4,9% ў гадавым вылічэнні і была ніжэйшая за чаканні рынку.

«Сцэнар, пры якім стаўкі не будуць зніжацца да канца года або будуць змяняцца толькі сімвалічна і малапрыкметна, мне здаецца найбольш верагодным. Варта сказаць, што гэта не самы горшы сцэнар, магло быць і горш», — перакананы эканаміст. 

За мінулы месяц паслугі падаражэлі на 6,6%, тавары — на 4,3%. Больш, чым летась, палякі плаціць за ежу, алкаголь і адукацыю. Выдаткі на ахову здароўя таксама выраслі, але зменшыліся выдаткі на транспарт, адзенне і абутак.

IAR/эж