Беларуская Служба

Туск паказаў запіс з мігрантамі каля мяжы — «іх падвезлі беларусы»

22.03.2025 15:47
Прэм'ер-міністр Дональд Туск апублікаваў на сайце X відэа, у якім бачна, як група людзей знаходзіцца за плотам на мяжы з Беларуссю.
Migranci na granicy. Wyraźnie widać ludzi za płotem.
Migranci na granicy. Wyraźnie widać ludzi za płotem. x/@donaltusk/zrzut ekranu

Туск пракаментаваў гэта словамі, што іх «хутчэй за ўсё» прывезлі на мяжу беларусы.



Прэм’ер-міністр Дональд Туск разам з віцэ-прэм’ерам, міністрам нацыянальнай абароны Уладзіславам Касінякам-Камышам і міністрам унутраных справаў і адміністрацыі, каардынатарам спецслужбаў Томашам Сямонякам у суботу наведалі польска-беларускую мяжу.

Рыхтуючыся да прэс-канферэнцыі пасля брыфінгу з камандаваннем, Дональд Туск (ці нехта з яго атачэння) зафіксаваў, як людзі прыбываюць да месца правядзення канферэнцыі, але па беларускі бок мяжы.

Па словах Дональда Туска, гэта былі мігранты, якіх наўмысна даставілі да мяжы менавіта падчас прэс-канферэнцыі.

Прэм'ер-міністр заявіў, што ўлады Беларусі і Расіі нясуць адказнасць за міграцыйны ціск на польска-беларускую мяжу. Ён таксама падкрэсліў, што польскія службы добра спраўляюцца з прадухіленнем спроб перасячэння мяжы.

polskieradio24.pl/вх