Беларуская Служба

Польшча не можа сабе дазволіць захаваць цяперашні пенсійны ўзрост - эксперт

23.03.2025 11:43
Усё больш людзей карыстаюцца магчымасцю датэрміновага выхаду на пенсію.
Здымак мае ілюстрацыйны характарsabinevanerp/pixabay.com/CC0

Старшыня Пенсійнага інстытута доктар навук Марцін Ваявудка (Marcin Wojewódka) папярэджвае, што Польшча не можа сабе дазволіць захаваць цяперашні пенсійны ўзрост. У эфіры Polskie Radio 24 эксперт заявіў, што неабходна ўвесці змены, каб была магчымасць выплачваць пенсію ўсё большай групе адносна маладых пенсіянераў.

На думку эксперта, трэба або павышаць пенсійны ўзрост, або павышаць падаткі.

- Мы ў даўжэйшай перспектыве не можам сабе дазволіць захаваць актуальны пенсійны ўзрост. Гэта азначае, што трэба будзе або прыняць рашэнне аб павышэнні пенсійнага ўзросту, або трэба будзе заявіць: неабходна павысіць падаткі, мы павінны плаціць большыя падаткі, каб утрымліваць маладых пенсіянераў.

Усё больш людзей карыстаюцца магчымасцю выхаду на пенсію, часта яны прымаюць такое рашэнне, паколькі баяцца, што не паспеюць скарыстацца сваім правам выхаду на пенсію і пажыць без неабходнасці працаваць. На думку эксперта, старшыні Пенсійнага інстытута, такая сістэма няўстойлівая і патрабуе змен.

IAR/нг