Беларуская Служба

Польскія маладзёны масава ігнаруюць вайсковыя медкамісіі 

08.04.2025 12:33
Напрыклад, ва Уроцлаве за апошні тыдзень прыйшло толькі 40% людзей, якіх выклікалі на кваліфікацыю (медкамісію) ў ваенкамат.
Польскія маладзёны масава ігнаруюць вайсковыя медкамісіі AdobeStock

Палякі не спяшаюцца служыць і мабілізавацца ў армію. Экспертаў непакоіць сёлетняя кампанія па кваліфікацыі  да службы ў Польскім Войску.  Напрыклад, ва Уроцлаве за апошні тыдзень прыйшло толькі 40% людзей, якіх выклікалі на кваліфікацыю (медкамісія) ў ваенкамат.

Удзел у вайсковай  кваліфікацыі — гэта не прызыў, — тлумачыць маёр Пётр Груцэля з Цэнтра рэкрутацыі ваенных ва Уроцлаве:

— Гэта свайго роду фармалізацыя стасункаў з войскам. Малады чалавек, які яшчэ не ведае, што яго чакае ў жыцці, якія рашэнні ён прыме, якая кар'ера яго чакае, можа на нейкім этапе свайго жыцця паставіць пытанне: ці варта яму выканаць свой абавязак перад арміяй. А пазней можа здарыцца так, што перад пачаткам працы напрыклад, у паліцыі, яму давядзецца ўжо год чакаць прысваення вайсковай кваліфікацыі.

Хоць выклік маладзёнаў на вайсковую кваліфікацыю будзе працягвацца да 29 красавіка, істотнае зніжэнне тых, хто рэагуе на позвы, ужо відавочнае. Няяўка на медычную камісію (кваліфікацыю) можа пацягнуць за сабой наступствы.

Тым, хто не з'явіцца ў камісію да канца красавіка, пагражае штраф да 5000 злотых або прымусовае суправаджэнне паліцыі на дадзеную кваліфікацыйную камісію.

IAR/эж