Беларуская Служба

Фаварыты прэзідэнцкай гонкі дамовіліся аб тэледэбатах 

10.04.2025 11:06
«Я і па цябе, да сустрэчы ў Коньске», — напісаў Караль Наўроцкі, прымаючы прапанову свайго апанента Рафала Тшаскоўскага.  
  ()
Караль Наўроцкі (злева) і Рафал Тшаскоўскі PAP/Rafał Guz PAP/Piotr Nowak Dziurek/ Shutterstock

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы ад урадавай партыі «Грамадзянская кааліцыя» Рафал Тшаскоўскі прапанаваў кандыдату ў прэзідэнты, які звязаны з апазіцыйнай партыяй «Права і Справядлівасць» Каралю Наўроцкаму правесці дэбаты ў гэтую пятніцу, 11 красавіка, у горадзе Коньске (Свентакшыскае ваяводства).

«Спадар Караль Наўроцкі, я чуў, вы хочаце падыскутаваць. Я запрашаю вас, але ўлічыце, што вам давядзецца адказваць на пытанні журналістаў. Ужо ў гэтую пятніцу, а 8 гадзіне вечара, я чакаю вас у Коньске. Ці хопіць у вас мужнасці?», - заявіў Рафал Тшаскоўскі ў відэа, апублікаваны на платформе Х.

Напрыканцы  сакавіка ў Коньске Караль Наўроцкі заклікаў Рафала Тшаскоўскага да дэбатаў аб пытаннях бяспекі, нагадаўшы, што ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года Тшаскоўскі не прыняў удзел у арганізаваных там дэбатах.

Караль Наўроцкі станоўча адрэагаваў на прапанову аб пятнічных дэбатах. «Я і па цябе, да сустрэчы ў Коньске», — напісаў Наўроцкі. Аднак паставіў умову — на дэбатах павінны прысутнічаць усе тэлеканалы.

PAP/эж

Палітолаг: Фаварыты гонкі не вядуць сур’ёзных дэбатаў аб будучыні Польшчы і Еўропы

07.04.2025 13:19
Выбары прэзідэнта ў Польшчы адбываюцца на фоне геапалітычнай нестабільнасці, вайны ва Украіне, і радыкальнай змены палітыкі ЗША адносна сваіх хаўруснікаў у Еўропе.