У Польшчы будзе пабудаваны завод для вытворчасці ракет CGR-080 для паўднёвакарэйскіх рэактыўных артылерыйскіх сістэм K239 Chunmoo, якія набыла Польшча.
У Варшаве падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў гэтай сферы. Вытворчасцю і лагістыкай будзе займацца WB Electronics.
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Павел Бэйда сказаў, што размяшчэнне вытворчасці ў Польшчы важнае з некалькіх прычын:
— Па-першае, гэта мае значэнне, бо ў выпадку канфлікту будзем мець прадукцыю тут, на месцы, будзе хуткі. Па-другое, завод па вытворчасці ракет можа выконваць функцыю стрымлівання. Патэнцыял вытворчасці прадукцыі мілітарнай, ракет — гэта таксама элемент застрашвання для тых, хто хацеў бы калі-небудзь падняць руку на Рэспубліку Польшчу.
На дадзены момант пакуль невядома, дзе будзе размешчаны завод па вытворчасці ракет. Разглядаюцца пяць лакацый, ідуць перамовы з мясцовымі ўладамі.
Амбасадар Рэспублікі Карэя Хунмін Лім сказаў, што кантракт — гэта магчымасць выйсці на іншыя рынкі:
«Мы спадзяёмся, што кантракт, які мы толькі што падпісалі, будзе не толькі выхадам на польскі рынак, але таксама адкрые дзверы на еўрапейскі рынак. Мы таксама верым, што будзем спрыяць развіццю польскай эканомікі».
Чакаецца, што першыя вырабленыя ў Польшчы ракеты з’явяцца праз тры гады. Ракеты будуць выкарыстоўвацца для рэактыўнай сістэмы залпавага агню на колавым шасі.
IAR/вх