Беларуская Служба

Гістарычную званіцу, якая згарэла ў варшаўскім раёне Прага, можна будзе рэканструяваць, лічыць Мазавецкі кансерватар помнікаў (ФОТА)

16.04.2025 09:01
Званіца, якая згарэла ў аўторак у Варшаве, была найстарэйшым драўляным будынкам у сталічным раёне Прага.
Гарыць гістарычная званіца ў варшаўскім раёне Прага https://www.youtube.com/watch?v=kvU6S2J3ucE/скрыншот

Рэканструкцыя званіцы, якая згарэла ўчора ў жылым раёне Камёнэк на вуліцы Грахоўскай, стане магчымай дзякуючы раней створанай дакументацыі гістарычнага аб’екта, лічыць Мазавецкі кансерватар помнікаў.



Званіца з’яўляецца найстарэйшым драўляным будынкам у варшаўскім раёне Прага. Паліцыя расследуе прычыны пажару.

Гарыць гістарычная званіца ў варшаўскім раёне Прага. https://www.youtube.com/watch?v=kvU6S2J3ucE/скрыншот Гарыць гістарычная званіца ў варшаўскім раёне Прага. https://www.youtube.com/watch?v=kvU6S2J3ucE/скрыншот

Капітан Лукаш Загданьскі(Łukasz Zagdański) з Гарадской камендатуры Дзяржаўнай пажарнай службы заявіў, што прычыны здарэння пакуль невядомыя:

- На тэрыторыі парафіі на вуліцы Грахоўскай 365 адбыўся пажар гістарычнай званіцы, памерам 4x4x10 метраў. Пра прычыны казаць пакуль рана. Іх вызначыць паліцыя. Уся драўляная канструкцыя згарэла, але канструкцыя з металічных элементаў захавалася.

Званіца была пабудавана ў 1817 годзе і з'яўляецца найстарэйшым захаваным драўляным будынкам у варшаўскім раёне Прага. Шмат гадоў будынак не выкарыстоўваўся. У ім знаходзяцца два званы, старэйшы з якіх датуецца 1722 годам.

Гарыць гістарычная званіца ў варшаўскім раёне Прага. https://www.youtube.com/watch?v=kvU6S2J3ucE/скрыншот Гарыць гістарычная званіца ў варшаўскім раёне Прага. https://www.youtube.com/watch?v=kvU6S2J3ucE/скрыншот

46 гадоў таму будынак быў унесены ў рэестр гістарычных помнікаў.

IAR/аз