Польска-беларуская мяжа застаецца зонай інтэнсіўных гібрыдных дзеянняў супраць бяспекі Польшчы і стабільнасці ў рэгіёне, сказаў намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Станіслаў Узёнтэк.
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Станіслаў Узёнтэк у студыі Польскага радыё
«Гэтыя дзеянні з’яўляюцца часткай шырокай стратэгіі па дэстабілізацыі, якую праводзіць беларускі рэжым», — зазначыў віцэ-міністр у эфіры Польскага радыё. Ён дадаў, што ў красавіку было зафіксавана некалькі соцень спробаў нелегальнага перасячэння польскай мяжы з боку Беларусі. Узёнтэк таксама зазначыў, што польскі бок спадзяецца інтэнсіфікацыі недружалюбных дзеянняў на мяжы.
- Лічба памежных інцыдэнтаў расце. Мы чакаем, што да майскіх прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы сітуацыя на мяжы абвострыцца. Мэта такіх дзеянняў – дэстабілізацыя нашай дзяржавы, правядзенне дэзынфармацыйных дзеянняў, а таксама канцэнтрацыя нашых салдат і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў на мяжы.
Станіслаў Узёнтэк зазначыў, што актуальна польска-беларуская мяжа ўзмоцнена абараняецца сучаснымі сістэмамі электроннай аховы. Штодзённа на граніцы нясуць службу каля 11 тыс. вайскоўцаў, памежнікаў і паліцэйскіх.
Сёння на польска-беларускай мяжы пабываў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, каардынатар польскіх спецслужбаў Томаш Сямоняк.
вс
здымак: Przemysław Chmielewski/Polskie Radio