Беларуская Служба

Дзень пахавання Папы Францішка абвешчаны днём нацыянальнай жалобы ў Польшчы

22.04.2025 13:00
Як паведаміла Канцылярыя прэзідэнта, Анджэй Дуда будзе прысутнічаць на пахаванні Папы Францішка ў Ватыкане.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Карнгаўзер-Дуда прымуць удзел у пахаванні Папы Рымскага Францішка ў Ватыкане, паведаміла Канцылярыя прэзідэнта.



Акрамя таго, дзень пахавання пантыфіка — субота, 26 красавіка — абвешчана днём нацыянальнай жалобы ў Польшчы.


Нагадваем, пра свой удзел у мерапрыемствах у Ватыкане ўжо заявілі, між іншым, прэзідэнты Францыі, ЗША, Украіны, а таксама прэзідэнты Еўрапейскай рады і Еўрапейскай камісіі.

IAR/аз

Папа Францішак пакінуў падрабязныя інструкцыі па сваім пахаванні

22.04.2025 07:35
Пахаванне Папы рымскага, верагодна, адбудзецца ў пятніцу або суботу.

Хто зараз кіруе Касцёлам і калі пачнецца працэдура абрання новага Папы?

22.04.2025 10:27
Кардынал-камерленга адказвае, між іншым, за знішчэнне пярсцёнка рыбака, інакш папскага пярсцёнка.

Стала вядома, калі адбудзецца пахаванне Папы Рымскага Францішка

22.04.2025 11:20
У сваім завяшчанні, апублікаваным учора, Францішак напісаў, што хоча быць пахаваным, як любы іншы хрысціянін - без пышнасці.