Беларуская Служба

Меркаваннем музычных журналістаў, польская музыкантка можа заняць на «Еўрабачанні» высокае месца

17.05.2025 13:51
Стэчкоўска яшчэ падчас вучобы звяртала на сябе ўвагу дзякуючы музычнаму таленту і артыстычнасці.
Występ Justyny Steczkowskiej w półfinale Eurowizji (zdj. ilustracyjne)
Występ Justyny Steczkowskiej w półfinale Eurowizji (zdj. ilustracyjne)FABRICE COFFRINI/AFP/East News

Перад вячэрнім фіналам 69-га конкурсу песні «Еўрабачанне» прадстаўніца Польшчы Юстына Стэчкоўска займае высокае месца ў рэйтынгу. У часопісе «Eurovision Journal» з’явіліся меркаванні, што яна павінна трапіць у ТОП-10, а нават можа перамагчы.

Як кажа Марцін Вайцехоўскі з Першага каналу Польскага радыё, адзін з членаў журы польскага папярэдняга адбору, выступ музыканткі набірае найбольш праглядаў на YouTube. На ягоную думку, гэта вельмі добры знак.

Стэчкоўска яшчэ падчас вучобы звяртала на сябе ўвагу дзякуючы музычнаму таленту і артыстычнасці. Дырэктарка музычнай школы № 1 у Жэшаве Маніка Вэльц (Monika Welc) успамінае Юстыну, з якой яна вучылася ў гэтай школе некалькі гадоў у пачатку 1990-х. Вэльц адзначае, што Стэчкоўска, якая вучылася іграць на скрыпцы, з самага пачатку ўражвала сваёй тэхнікай і музычнасцю.

- Мы гэта бачылі падчас школьных выступленняў, на якія Юстына прыходзіла ў даволі арыгінальнай вопратцы, інакш апранутай, чым іншыя вучні. Я памятаю канцэрт, калі ў яе на руцэ было шмат кольцаў. І калі яна паднялі смычок, гэтыя кольцы апалі. Гэта было незвычайна, ужо тады яна выкарыстоўвала такія сцэнічныя эфекты. Гэта было цікава.

26 артыстаў выступяць у фінале «Еўрабачання» ў Базелі (Швейцарыя). Юстына Стэчкоўска будзе пятнаццатай са сваёй песняй «Gaja». Стэчкоўска ўдзельнічае ў конкурсе другі раз. Роўна 30 гадоў таму яна заняла 18-е месца з песняй «Sama». 

IAR/нг