Вялікабрытанія і яе саюзнікі, у тым ліку Польшча і ЗША, у сераду выступілі з папярэджаннем наконт кібератак, што праводзяцца за грошы Расіі, супраць гуманітарных арганізацый, якія аказваюць падтрымку Украіне.
Нацыянальны цэнтр кібербяспекі Вялікабрытаніі (NCSC) раскрыў дзейнасць расійскага падраздзялення ГРУ 26165 (Галоўнае ўпраўленне разведкі), якое ўключала, сярод іншага, атакі на падлучаныя да Інтэрнэту камеры, размешчаныя на памежных пераходах і паблізу вайсковых аб'ектаў. Хутчэй за ўсё, гэта былі як прыватныя камеры, так і гарадскія камеры відэаназірання.
Як піша брытанская газета, паблізу «вайсковых аб'ектаў і чыгуначных станцый (расіяне) атрымалі доступ прыкладна да 10 000 камер для маніторынгу руху дапамогі ва Украіну», 80 працэнтаў з гэтых камер знаходзіліся ва Украіне, 10 працэнтаў — у Румыніі, 4 працэнты — у Польшчы, 2,8 працэнта — у Венгрыі і 1,7 працэнта — у Славакіі. Месцазнаходжанне ўзламаных камер не было пададзена. Атакі былі накіраваны на атрыманне доступу да асобных кадраў запісаў, а не да бесперапынных відэазапісаў.
Акрамя таго, падраздзяленне ГРУ ўзламвала паштовыя скрыні з мэтай рассылкі лістоў (фішынгавых паведамленняў) з парнаграфіяй і ілжывымі дадзенымі з мэтай атрымання пароляў да акаўнтаў і ўзлому інтэрнэт-сістэм. Электронныя лісты звычайна пісаліся на роднай мове атрымальніка і адрасаваліся выключна яму.
У заяве NCSC гаворыцца, што расійскія атакі таксама былі накіраваны на абаронны сектар, ІТ-паслугі, марскі транспарт, аэрапорты, парты і сістэмы кіравання паветраным рухам у шэрагу краін НАТА.
Папярэджанне было выдадзена Вялікабрытаніяй разам з Польшчай, ЗША, Германіяй, Чэхіяй, Аўстраліяй, Канадай, Даніяй, Эстоніяй, Францыяй і Нідэрландамі. NCSC абвясціла, што ў бліжэйшай будучыні, сярод іншага, будзе пашыраны маніторынг сеткі і абнаўленні бяспекі ў Інтэрнэце.
PAP/вх