Агенцтва ўнутранай бяспекі накіравала ў пракуратуру Варшавы паведамленне адносна так званага прыкладання Матэцкага, якое выкарыстоўвалася падчас прэзідэнцкіх выбараў, паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Несанкцыянаванае прыкладанне выкарыстоўвалася для праверкі сапраўднасці пасведчанняў, якія дазваляюць галасаваць па-за месцам пастаяннага пражывання.
Кіраўнік урада заявіў, што паведамленне не тычыцца фальсіфікацыі выбараў і зʼяўляецца вынікам дзеянняў Агенцтва ўнутранай бяспекі і сігналаў, якія паступілі ад грамадзян:
- Агенцтва ўнутранай бяспекі накіравала ў Акруговую пракуратуру Варшавы паведамленне, датычнае выкарыстання прыкладання, якое прасоўваў «Рух кантролю за выбарамі». Згаданае прыкладанне служыла для праверкі сапраўднасці пасведчанняў, якія дазвавалі галасаваць – гаворка ідзе пра «прыкладанне Матэцкага». Асобнай праблемай, звязанай з гэтым жа прыкладаннем, а менавіта парушэннем абароны персанальных дадзеных, займаецца паліцыя. Гэтай тэмай таксама зоймецца пракуратура Варшавы. Паведамленне тычыцца артыкула 249 Крымінальнага кодэкса.
Артыкул 249 Крымінальнага кодэкса тычыцца парушэння ходу выбараў. За гэта прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў.
IAR/аз