Беларуская Служба

Палякі павінны ўвайсці ў склад Трыбунала па злачынствах Расіі, міністр юстыцыі Боднар

12.06.2025 17:17
Еўропа хоча прыцягнуць Расію да адказнасці за напад на Украіну.
Minister sprawiedliwości Adam Bodnar
Minister sprawiedliwości Adam Bodnar Piotr Podlewski/Polskie Radio

Цяпер рыхтуецца адбор суддзяў і пракурораў, якія будуць удзельнічаць у спецыяльным трыбунале па злачынствах агрэсіі. Гэтая справа з'яўляецца адной з тэм сустрэчы міністраў юстыцыі ЕС у Люксембургу.

Міністр юстыцыі Польшчы Адам Боднар мяркуе, што польская дыпламатыя павінна быць пэўная, што ў гэтым трыбунале будуць яе прадстаўнікі:

— Польшча актыўна падтрымлівае ўсе захады, што тычацца адказнасці за ваенныя злачынствы. І на ўзроўні дакументавання расійскіх злачынстваў, на ўзроўні стварэння так званага рэестра стратаў. І таму я мяркую, што калі гаворка пойдзе пра трыбунал па злачынствах агрэсіі, мы таксама будзем актыўна супрацоўнічаць. Я вельмі хацеў бы, каб юрысты з Польшчы таксама ўдзельнічалі ў гэтым трыбунале ў розных ролях,  гэта могуць быць і пракурорскія, і судовыя ролі.

Згода на стварэнне спецыяльнага трыбунала па злачынствах агрэсіі Расіі была дадзена месяц таму. Ён павінен дзейнічаць у рамках Савета Еўропы і пачаць працу ў наступным годзе.

Каля 20-30 расійскіх палітычных і высокапастаўленых ваенных лідараў будуць прыцягнуты да адказнасці і судзіць у спецыяльным трыбунале. Акрамя расіян, лідары ​​Беларусі і Паўночнай Карэі таксама могуць быць асуджаныя, калі будзе даказана, што яны адыгралі значную ролю ў злачынствах агрэсіі.

IAR/вх