Беларуская Служба

Прэм'ер Дональд Туск: Mesko будзе вырабляць мільён патронаў штодня 

13.06.2025 18:21
«Тыдзень за тыднем, месяц за месяцам мы павінны будаваць бяспечную Польшчу. І такія інвестыцыі, як у Mesko, з’яўляюцца яе падмуркам», — падкрэсліў Туск.
-            Mesko  -, 13  2025 .
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас адкрыцця новай вытворчай лініі ў збройных заводах Mesko у Скаржыска-Каменнай, 13 чэрвеня 2025 г. PAP/Piotr Polak

У пятніцу, 13 чэрвеня, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас адкрыцця новай вытворчай лініі ў збройных заводах Mesko у Скаржыска-Каменнай заявіў, што прадпрыемства будзе выпускаць да мільёна малакаліберных патронаў у дзень.

«Не хачу перабольшваць, але, калі разумею дакладна, гаворка ідзе менавіта пра мільён патронаў штодзённа», — адзначыў кіраўнік урада, падкрэсліўшы, што інвестыцыі ў абаронную прамысловасць з’яўляюцца ключавым элементам для будаўніцтва бяспечнай Польшчы.

Каментуючы нядаўнія падзеі на Блізкім Усходзе, Дональд Туск звярнуў увагу, што канфлікт паміж Ізраілем і Іранам пацвярджае: неабходна інвеставаць у нацыянальную абароназдольнасць, уласныя тэхналогіі і вытворчасць.

Прэм’ер паведаміў таксама, што ўрад працуе над маштабным праектам рэпаланізацыі, у тым ліку ў абаронным сектары. Мэта — змяніць структуру выдаткаў на ўзбраенне такім чынам, каб большая частка фінансавання заставалася ўнутры Польшчы.

«Тыдзень за тыднем, месяц за месяцам мы павінны будаваць бяспечную Польшчу. І такія інвестыцыі, як у Mesko, з’яўляюцца яе падмуркам», — падкрэсліў Туск.

PAP/эж