Беларуская Служба

Польшча працягне падтрымліваць інтэграцыю Малдовы ў Еўрапейскі Саюз, а ў будучыні – і ў НАТА – Анджэй Дуда

08.07.2025 16:18
Прэзідэнт Анджэй Дуда запэўніў у гэтым падчас сустрэчы ў Варшаве прэзідэнта Малдовы Маю Санду.
         . , 8  2025
Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас сустрэчы з прэзідэнтам Малдовы Маяй Санду. Варшава, 8 ліпеня 2025 годаPAP/Piotr Nowak

Польшча працягне падтрымліваць інтэграцыю Малдовы ў Еўрапейскі Саюз, а ў будучыні – і ў НАТА. Прэзідэнт Анджэй Дуда запэўніў у гэтым падчас сустрэчы ў Варшаве прэзідэнта Малдовы Маю Санду. Лідары пацвердзілі сваё жаданне ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне міжнародных адносін, эканомікі і бяспекі.

- Грамадства Малдовы моцны падтрымлівае працэс інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз. Жыхары краіны хочуць быць часткай вялікай заходняй супольнасці. Мы, палякі, хочам бачыць Малдовы як у Еўрасаюзе, так і ў будучыні – у НАТА, – сказаў Дуда

Мая Санду падзякавала Польшчы за шматгадовую салідарнасць, дапамогу ў крызісных сітуацыях – пачынаючы ад пандэміі, праз энергетычны крызіс, да падтрымкі бежанцаў – і за актыўнае лабіраванне еўрапейскіх памкненняў Малдовы.

- Вы дапамаглі нашым праваахоўным органам вопытам і абсталяваннем у складаных умовах бяспекі. Вы падтрымалі малдаўскіх прадпрымальнікаў, у тым ліку праз фінансавую дапамогу Польскага банку развіцця для нашых малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Нашы эканамічныя сувязі таксама ўмацоўваюцца – гандаль і інвестыцыі пастаянна растуць.

Мая Санду знаходзіцца з афіцыйным візітам у Варшаве.

вс