Беларуская Служба

Польскі касманаўт завяршае місію на МКС

13.07.2025 17:28
Польскі астранаўт Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі  завяршае сваю місію на борце Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).
Astronauta Sławosz Uznański-Wiśniewski na pokładzie Międzynarodowej Stacji Kosmicznej
Astronauta Sławosz Uznański-Wiśniewski na pokładzie Międzynarodowej Stacji KosmicznejAxiom

Паводле звестак Польскага касмічнага агенцтва (POLSA), удзельнікі місіі IGNIS выканалі ўсе запланаваныя задачы.

Апошнімі днямі была праведзена серыя навукова-адукацыйных эксперыментаў, падрыхтаваных Еўрапейскім касмічным агенцтвам (ЕКА) і польскім бокам. Яны тычыліся, сярод іншага: псіхічнага здароўя, якасці сну, здароўя костак і актыўнасці мозгу. Таксама быў праведзены венгерскі эксперымент, які ўключаў назіранне за разрадамі маланак. Апошні з эксперыментаў быў завершаны ўчора – ён тычыўся вулканічных водарасцяў.

Капсула SpaceX Dragon «Grace» павінна быць запушчана ля ўзбярэжжа Каліфорніі 15 ліпеня, прыкладна праз 20 гадзін пасля адстыкоўкі ад МКС. Вяртанне касманаўтаў на Зямлю будзе транслявацца ў прамым эфіры на сайтах кампаніямі Axiom Space, NASA і SpaceX.

IAR/х