Беларуская Служба

Польскія ВПС прыводзілі ў баявую гатоўнасць з-за начных атак Расіі па Украіне

19.08.2025 09:32
З-за зніжэння пагрозы ракетных удараў расійскіх ВПС па тэрыторыі Украіны, польскія і саюзныя ВПС спынілі аперацыі ў паветранай прасторы, паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.
 .
Ілюстрацыйнае фота.wojsko-polskie.pl

Разгорнутыя сілы і сродкі вярнуліся да стандартнай аператыўнай дзейнасці. Парушэнняў паветранай прасторы Польшчы не назіралася, дадаецца ў афіцыйнай заяве.

DORSZ раней паведамляў, што «актываваў усе неабходныя працэдуры ў сувязі з атакамі самалётаў Расійскай Федэрацыі, якія ў ноч з 18 на 19 жніўня зноў здзейснілі ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны». Таксама дадаецца, што «дзеянні насілі прафілактычны характар і былі накіраваны на падтрымку бяспекі паветранай прасторы і абарону грамадзян, асабліва ў раёнах, прылеглых да зоны пагрозы».

Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы пацвердзіла, што сочыць за бягучай сітуацыяй, і падпарадкаваныя сілы і сродкі застаюцца цалкам гатовымі да неадкладнага рэагавання.

PAP/вх