Беларуская Служба

Польшча выдаткуе больш за 115 млн еўра на ліквідацыю небяспечных звалак

24.08.2025 16:18
Дадатковыя сродкі дазволяць ліквідаваць чарговыя 14 незаконных звалак. У цэлым падтрымку атрымаюць 25 гмін, і перш за ўсё — там, дзе знаходзяцца найбольш небяспечныя адходы
       -
Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы Паўліна Хенінг-Клёска падчас візіту каля адной са звалак у Вялікапольскім ваяводствеPAP/Tomasz Wojtasik

Польшча выдзяляе 500 млн злотаў (117 млн еўра) з бюджэту Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і водных рэсурсаў на ліквідацыю незаконных звалак небяспечных адходаў па ўсёй краіне. Праект разлічаны на тры гады.

Сёлета для гэтых мэтаў гміны атрымаюць 23,5 млн еўра, а ў наступныя гады аб’ём фінансавання павялічыцца ўдвая. Першыя сродкі ўжо паступілі ў бюджэты мясцовых уладаў.

«Больш за ўсё незаконных звалак небяспечных адходаў з’явілася ў 2017–2018 гадах. Бочкі, якія захоўваліся ў розных месцах, усё часцей працякаюць або ўзгараюць, што асабліва небяспечна. Дадатковыя сродкі дазволяць ліквідаваць чарговыя 14 незаконных звалак. У цэлым падтрымку атрымаюць 25 гмін, і перш за ўсё — там, дзе знаходзяцца найбольш небяспечныя адходы», — заявіла міністр клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы Паўліна Хенінг-Клёска падчас візіту каля адной са звалак у Вялікапольскім ваяводстве. 

Урадавая праграма дазволіць істотна зменшыць рызыку для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя, забяспечваючы ўтылізацыю адходаў і ачышчэнне тэрыторый ад небяспечных рэчываў.

IAR/эж