Беларуская Служба

Найбольш у Польшчы зарабляюць у сталічным рэгіёне

25.08.2025 09:19
Дадзеныя пра структуру выдаткаў дамашніх гаспадарак у Польшчы летась паказваюць, што істотную частку бюджэту ўсё яшчэ займае ежа — крыху больш за 25%.
.    .
Ілюстрацыя. Усход сонца над Варшавай.Фото: pixabay.com/pl/Biedronka102

Як вынікае з даследавання Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы «Рэгіёны Польшчы 2025: дзе жывецца найлепш, а дзе ўсё яшчэ цяжка?», з беспрацоўем найлепшая сітуацыя ў Катавіцах (1%), а таксама ў Варшаве (1,4%). Найвышэйшыя заробкі ў сталічным рэгіёне і ў Ніжнесілезскім ваяводстве.

Дадзеныя пра структуру выдаткаў дамашніх гаспадарак у Польшчы летась паказваюць, што істотную частку бюджэту ўсё яшчэ займае ежа — крыху больш за 25%. Адначасова расце доля выдаткаў на адпачынак і культуру — да 7% у некаторых ваяводствах Польшчы.

З дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вынікае, што ў 2023 годзе ў Польшчы было больш за 319 тысяч кіламетраў дарог з цвёрдым пакрыццём. У паўднёвым макрарэгіёне іх шчыльнасць дасягнула 177,7 км на 100 квадратных кіламетраў, у той час як у паўночным — толькі 81,7 км на 100 квадратных кіламетраў.

IAR/эж


Варшава апярэдзіла Вену. Сталіца б'е турыстычны рэкорд 

08.08.2025 18:21
Сярод турыстаў, якія летась прыехалі ў Варшаву, было 3,6 мільёна замежнікаў — на 58 % больш, чым у 2023 годзе.