Беларуская Служба

Суд у Гайнаўцы апраўдаў актывістаў, якія дапамагалі нелегальным мігрантам на мяжы з Беларуссю

08.09.2025 15:45
Пракуратура патрабавала аднаго года і чатырох месяцаў пазбаўлення волі для кожнага з іх.
   . :  ,    i  -
Актывісты пасля абвяшчэння прысуду. Злева: Марыюш Хыжыньскі, Ёана Агнешка Гумка i Эва Мораз-КачыньскаPAP/Artur Reszko

Суд у Гайнаўцы на Беласточчыне апраўдаў пяцярых актывістаў, абвінавачаных у садзейнічанні незаконнаму знаходжанню мігрантаў у Польшчы. Суд вырашыў, што яны не атрымалі ад гэтага ніякай карысці.

Пракуратура патрабавала больш жорсткага пакарання – аднаго года і чатырох месяцаў пазбаўлення волі за арганізацыю незаконнага перасячэння мяжы для кожнага. Яна таксама сцвярджала, што актывісты дапамагалі мігрантам у дасягненні асабістай выгады.

У судзе абвінавачванні былі прад'яўлены пяці асобам. Чатыры з іх былі затрыманыя падчас перавозкі мігрантаў. Першапачаткова следчыя абвінавацілі іх у садзейнічанні незаконнаму перасячэнню польска-беларускай мяжы егіпцянінам і сямʼёй з Ірака ў сакавіку 2022 года.

Пасля двухгадовага расследавання пракуратура змяніла гэтыя абвінавачванні на садзейнічанне незаконнаму знаходжанню мігрантаў у Польшчы, і абвінаваўчы акт быў пададзены ў суд на гэтай падставе.

Абгрунтоўваючы прысуд, суддзя Адам Радакоўскі (Adam Rodakowski) прадставіў аналіз палажэння, на якім грунтуецца абвінаваўчы акт. Артыкул 264а, пункт 1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае пакаранне за сітуацыі, калі хтосьці – з мэтай атрымання фінансавай або асабістай выгады – дазваляе або спрыяе незаконнаму знаходжанню іншай асобы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча:

- Каб палічыць такое дзеянне згаданым злачынствам, асабістую выгаду павінны атрымаць абодва бакі, то бок і мігранты і асобы, якія ім дапамагалі. Між тым, у гэтай сітуацыі асобы, якія дапамагалі мігрантам ніякай выгады ад гэтага не атрымалі, а прынамсі доказаў таго няма.

Абвінавачаныя з самага пачатку сцвярджалі, што аказвалі нелегальным мігрантам гуманітарную дапамогу. Пасля абвяшчэння прысуду яны заявілі, што задаволеныя рашэннем суда.

Прысуд не з'яўляецца канчатковым.

аз

Буферная зона на польска-беларускай мяжы будзе дзейнічаць яшчэ тры месяцы

05.09.2025 11:31
Захаванне буфернай зоны неабходна з-за росту міграцыйнага ціску з Беларусі, падкрэслівае МУС.