Беларуская Служба

Міністр унутраных спраў: Польшча не будзе прымаць мігрантаў з іншых краін

14.10.2025 13:06
Польшча значнымі інвестыцыямі ўмацавала ўсходнюю мяжу, якая з’яўляецца знешняй мяжой Еўрапейскага саюза, а таксама прыняла мільёны ўкраінскіх уцекачоў
-  ()
Польска-беларуская мяжа (ілюстрацыя)strazgraniczna.pl

Польшча не будзе прымаць мігрантаў з іншых краін у рамках еўрапейскага механізму рэлакацыі, — паведаміў у Люксембургу міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.

Палітык нагадаў, што Польшча значнымі інвестыцыямі ўмацавала ўсходнюю мяжу, якая з’яўляецца знешняй мяжой Еўрапейскага саюза, а таксама прыняла мільёны ўкраінскіх уцекачоў:

«Няма ніякіх сумневаў, што Польшча будзе вызваленая ад любых рэлакацыйных механізмаў. Мы заявілі пра гэта вельмі ясна — пра гэта неаднаразова заяўляў прэм’ер Дональд Туск. І мы будзем паўтараць: мы ніколі не пагодзімся на рашэнні, якія могуць быць патэнцыйна небяспечнымі для нашых грамадзян. Гэта пазіцыя заўсёды будзе гучаць з боку ўрада прэм’ера Туска», — падкрэсліў Кервіньскі.

Паводле мінітсра ўнутраных спраў, рашэнне Еўракамісіі аб вызваленні Польшчы ад рэлакацыйных механізмаў  варта чакаць на працягу двух тыдняў. Тады Брусель апублікуе паясненні да Міграцыйнага пакту, ухваленага вясной мінулага года.

Пакт прадугледжвае прынцып абавязковай рэлакацыі: краіны ЕС павінны дапамагаць тым краінам-чальцам, якія знаходзяцца пад моцным міграцыйным ціскам — альбо прымаючы частку ўцекачоў, альбо выплачваючы 20 тыс. еўра за кожнага не прынятага чалавека. 

Польшча разлічвае на фармальнае вызваленне ад гэтай працэдуры.

iar/эж