Беларуская Служба

З лютага (або чэрвеня) ZUS будзе кантраляваць замежнікаў, якія атрымліваюць дапамогу на дзяцей

19.10.2025 13:36
Праверкі прафесійнай дзейнасці будуць праводзіцца штомесяц.
Koperta z logo ZUS i pieniądze pod lupą
Koperta z logo ZUS i pieniądze pod lupąMariusz Grzelak/REPORTER/East News

Установа сацыяльнага страхавання (ZUS) будзе кантраляваць прафесійную дзейнасць украінцаў і іншых замежнікаў, якія атрымліваюць дапамогу на дзяцей («800+») у Польшчы. Згодна са зменамі ў заканадаўстве, права на атрыманне дапамогі будзе залежаць ад прафесійнай дзейнасці бацькоў, наведвання дзіцём польскай школы і заробкаў не менш за 50% ад мінімальнай заработнай платы.

Гжэгаж Дыяк (Grzegorz Dyjak) з прэс-службы ZUS паведаміў, што праверкі пачнуцца ў наступным годзе. Толькі ў выпадках, калі ўзнікнуць сумневы, ведамства можа папрасіць прадставіць дадатковыя дакументы.

— У адносінах асоб са статусам УКР (украінцаў) ведамства будзе правяраць прафесійную актыўнасць перад выплатай 800+, пачынаючы з лютага 2026 года. У адносінах усіх астатніх іншаземцаў — пачынаючы з чэрвеня 2026 года. Праверка прафесійнай актыўнасці адбудзецца на падставе праверкі дадзеных, сабраных у ZUS, а таксама на падставе дадзеных з іншых польскіх устаноў, якія, згодна закону, могуць пацвердзіць такую актыўнасць.

Праверкі прафесійнай дзейнасці будуць праводзіцца штомесяц. Калі акажацца, што замежнік не працуе ў дадзеным месяцы, выплата дапамогі будзе прыпынена, і перавод не будзе адпраўлены. ZUS таксама праверыць, ці пакінуў іншаземец краіну.

IAR/нг