Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: тушаная маладая капуста з яблыкам і грушай паводле рэцэпту з 1861 года (РЭЦЭПТ)

26.05.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую, смачную і арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: тушаная маладая капуста з яблыкам і грушай паводле рэцэпту з 1861 года
Капустаauntmasako/Pixabay.com/Public Domain

Рэцэпт з кулінарнай кнігі «Кухар польскі якім павінен быць. Даведнік для ашчадных і клапатлівых гаспадынь», Браніслава Ляснеўская, 1861 год.

Інгрэдыенты

1 невялікі качан маладой капусты

1 яблык

1 груша

1 сталовая лыжка шмальцу

соль

перац

Прыгатаванне

Нашаткуйце капусту, пасаліце і пакіньце на паўгадзіны. Пасля гэтага прамыйце і абсушыце яе. Яблык і грушу ачысціце ад скуркі і нарэжце кубікамі.
Растапіце ў рондалі шмалец і злёгку падсмажце капусту. Дадайце садавіну і заліце вадой да ўзроўню капусты. Запраўце соллю і перцам.

Варыце, пакуль уся вада не выпарыцца.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец