Беларуская Служба

Нацыянальныя авіялініі LOT адкрываюць першы ў гісторыі маршут з Варшавы ў Марока

29.10.2025 18:26
З пачатку года да кастрычніка праз варшаўскі аэрапорт прайшло больш за 20 млн пасажыраў, што стала гістарычным рэкордам.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Упершыню ў гісторыі Польскія нацыянальныя авіялініі LOT пачалі палёты ў Марока. Раніцай у сераду, 29 кастрычніка, з варшаўскага Аэрапорта імя Фрыдэрыка Шапэна вылецеў першы рэгулярны рэйс у Маракеш. Польскі перавозчык плануе два рэйсы на тыдзень, а палёт займае крыху менш за чатыры гадзіны.

Новы кірунак — не адзіная змена ў зімовым раскладзе авіякампаніі: у канцы лістапада LOT адкрые рэйсы ў Раваніемі (Фінляндыя), а ў сярэдзіне студзеня  — у Малагу (Іспанія).

Прадстаўнік Аэрапорта імя Шапэна Лукаш Хабэрскі адзначыў, што зімовы сезон больш не лічыцца «слабым»: 

«Ужо некалькі гадоў мы заўважаем няўхільны рост пасажырапатоку ўзімку. Вядома, пасажыраў крыху менш, чым летам, але гэта нязначнае зніжэнне, таму што прапанова адаптавана да пасажыра.  Пастаянна пашыраецца прапанова кірункаў зімовага адпачынку, з'яўляюцца, у тым ліку экзатычныя і далёкія кірункі», - заявіў Хабэрскі. 

З пачатку года да кастрычніка праз варшаўскі аэрапорт прайшло больш за 20 млн пасажыраў, што стала гістарычным рэкордам.

IAR/эж