Прадстаўнікі сферы палітыкі, эканомікі, навукі, галіновых арганізацый і бізнесу прымуць удзел у Нацыянальным эканамічным саміце ў Варшаве. Двухдзённая сустрэча (3-4 лістапада) праходзіць у адзінаццаты раз. Галоўная тэма: «Дзяржава – Эканоміка – Бяспека: Польшча сутыкаецца з новымі выклікамі ў 2026 годзе».
Як падкрэсліваюць арганізатары, удзельнікі абмяркуюць, сярод іншага, бяспеку айчыннай прамысловасці ў часы глабальных узброеных канфліктаў у святле эканамічных наступстваў новай знешняй палітыкі ЗША. Таксама будуць абмеркаваны пытанні, звязаныя з замарожанымі гандлёвымі адносінамі з Расіяй і эскалацыяй сітуацыі на Блізкім Усходзе. Значная ўвага будзе нададзена нацыянальнай, эканамічнай, энергетычнай і фінансавай бяспецы.
У канцы першага дня саміту на гала-канцэрце будуць уручаны статуэткі: «Бурштын польскай эканомікі 2025».
аз