Новы імпульс ва ўзаемаадносінах, пытанні пасляваеннага аднаўлення Украіны і супрацоўніцтва ў галіне абароны – польскія палітыкі раскрываюць свае чаканні ад візіту прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў Варшаву, запланаванага на пятніцу (19 снежня).
У гэты дзень адбудзецца сустрэчы прэзідэнтаў Зяленскага і Наўроцкага.
Еўрадэпутат ад Грамадзянскай кааліцыі Міхал Шчэрба чакае, што гэты візіт умацуе супрацоўніцтва Польшчы з Украінай:
- Украінцы змагаюцца і за нашу бяспеку, за нашы межы, нашу будучыню. ЕС і Кааліцыя ахвотных павінна ім даць усё неабходнае. Канешне, мы таксама хочам атрымаць ад гэтага карысць. Гэта бяспека, доступ да самых сучасных антыдронавых тэхналогій, прадуктаў, якія ўкраінцы правяраюць на полі бою. Польшча і цэлая Еўропа маюць у гэтым дэфіцыт. Мы хочам карыстацца тэхнічнымі магчымасцямі, якія яны маюць.
Візіт прэзідэнта Украіны супаў з рашэннем урада Дональда Туска перадаць Кіеву 14 самалётаў МІГ-29, тэрмін бяспечнага выкарыстання якіх скончыўся. У абмен на самалёты Польшча хоча атрымаць тэхналогіі беспілотнікаў.
ав