«Польшча падтрымлівае план будаўніцтва літоўскага палігона каля нашай мяжы», запэўніў віцэ-прэм'ер міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Літва пабудуе палігон у Копцеве, прыкладна за 10 кіламетраў ад польскай мяжы, у так званым Сувалкскім калідоры. Згодна з планамі, палігон будзе займаць плошчу больш за 14 тысяч гектараў. Там будуць праводзіцца ваенныя вучэнні з удзелам да чатырох тысяч салдат. Найбуйнейшыя вучэнні плануюцца пяць разоў на год.
Сёння ў Варшаве міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Каміш сустрэўся з міністрам абароны Літвы Робертасам Каўнасам.
—Мы абмеркавалі магчымасць правядзення на гэтым палігоне вучэнняў польскіх войскаў. Польшча падтрымлівае ініцыятыву па будаўніцтве палігона для нашых саюзных армій. Пры неабходнасці польскія інжынерныя войскі будуць удзельнічаць у будаўніцтве гэтага палігона. Я размаўляў з нашымі камандзірамі, і яны вельмі зацікаўлены як у падрыхтоўцы гэтага месца, так і ў яго наступным выкарыстанні для сумесных вучэнняў.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы абмеркаваў таксама з літоўскім міністрам план сумесных закупак па еўрапейскай праграме SAFE, якая фінансуе ўзбраенне краін ЕС, падтрымку Украіны, пашырэнне Усходняга шчыта і Балтыйскай абарончай лініі.
IAR/яс