Беларуская Служба

Па ўсёй Польшчы назіраецца дэфіцыт пелетаў

06.02.2026 15:46
На паліўных складах не хапае гэтага віду паліва, а калі ёсць, то іх кошт удвая вышэйшы, чым быў усяго некалькі месяцаў таму.
.
. Willfried Wende/Pixabay/CC0

Рост попыту на пелеты і дэфіцыт сыравіны могуць паўтарыцца ў наступным ацяпляльным сезоне.

Яшчэ ў кастрычніку цэны на пелеты за тону вагаліся каля 1500 злотых.

У эфіры Польскага радыё Мацей Касінскі са складу «Biomasa» заявіў, што дэфіцыт нельга хутка выправіць, бо таксама не хапае сыравіны, якая выкарыстоўваецца ў вытворчасці пелетаў.

- Іх немагчыма хутка вырабіць, бо на вытворчасць пелетаў уплыў мае шмат фактараў. Асноўны – гэта сыравіна, то бок пілавінне. Пілавінне ўзнікае з апрацоўкі дрэва. Піларамы апрацоўваюць яго менш, паколькі Дзяржаўныя лясы не вырубаюць дрэваў з-за марозу.

Мацей Касінскі дадаў, што Польшча імпартуе пелеты з іншых краін, у тым ліку з Усходу, а таксама з Францыі і Германіі. Аднак ён падкрэсліў, што сыравіны становіцца ўсё больш дэфіцытнай і на гэтых рынках.

Міністр энергетыкі Мілаш Матыка не выключыў умяшання ў рынак пелетаў, калі цэны на паліва працягнуць расці.