Беларуская Служба

Былы супрацоўнік познаньскага водаканалу падазраецца ў кібератацы на ўстанову

10.02.2026 14:47
Падазраваны часткова прызнаўся. 
ВадаSkitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

53-гадовы жыхар Познані быў затрыманы на мінулым тыдні, паведаміў Польскаму радыё прэс-сакратар акруговай пракуратуры Познані Лукаш Ваўжыняк:

- Падазраваны часткова прызнаўся. Паведаміў, што перш за ўсё ён хацеў выклікаць большую ўвагу фірмы да кіберпяспекі. Мужчына раней працаваў у фірме, на сістэму якой ён правёў хакерскую атаку.

Злачынцы атрымалі несанкцыянаваны доступ да сеткі, затым без дазволу ўвайшлі ў тэхнічны ўліковы запіс сістэмы і загрузілі даныя. Затым яны выкарысталі тэхналогіі, якія ананімізуюць інтэрнэт-трафік, каб апублікаваць скрадзеныя даныя ў даркнэце. У выніку дзеянняў CBZC даныя былі знойдзены і выдалены.

Падазраваны быў арыштаваны і абвінавачаны ў незаконным атрыманні інфармацыі і апрацоўцы персанальных даных без дазволу. Расследаванне праводзіцца пад наглядам акруговай пракуратуры Познані.

ав