Упершыню ў гісторыі афіцэр Войска польскага, чатырохзоркавы генерал, узначаліць сумеснае камандаванне НАТА — JFC Brunssum, — абвясціў начальнік Генеральнага штаба Войска польскага генерал Веслаў Кукула. Ён дадаў, што гэта знак даверу да Войска польскага і абарончых намаганняў Польшчы. Імя генерала пакуль не называецца.
Аднак вядома, што, акрамя генерала Веслава Кукулы, адзіным дзеючым чатырохзоркавым генералам з'яўляецца Славамір Вайцехоўскі. З ліпеня 2022 года ён з'яўляецца ваенным прадстаўніком Польшчы ў Ваенным камітэце НАТА і Ваенным камітэце ЕС. Ён таксама камандаваў Паўночна-Усходнім корпусам у Шчэціне.
Згодна з новымі дамоўленасцямі, Польшча і Германія будуць па чарзе камандаваць JFC Brunssum.
Гэта этап змен у НАТА, накіраваных на тое, каб даць еўрапейскім саюзнікам большую долю адказнасці за бяспеку ў рэгіёне.
IAR/яс