Беларуская Служба

У студзені ў Польшчы было прададзена больш тавараў, чым у аналагічным месяцы мінулага года

23.02.2026 14:45
Палякі купілі больш адзення і абутку, мэблі, бытавой электронікі і тэхнікі, а таксама прадуктаў харчавання, напояў, у тым ліку алкагольных.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У студзені ў Польшчы было прададзена больш тавараў, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (GUS) паказваюць, што ў мінулым месяцы рознічны продаж павялічыўся на 4,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Аднак у параўнанні са снежнем 2025 года назіраўся спад на 17,8 працэнта. У студзені палякі купілі больш адзення і абутку, мэблі, бытавой электронікі і тэхнікі, а таксама прадуктаў харчавання, напояў і алкагольных напояў, чым год таму.

Зніжэнне продажаў закранула аўтамабілі і матацыклы.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення таксама паказваюць, што кошт рознічных продажаў у інтэрнэце ў студзені быў на 10,9% вышэйшы, чым год таму, а доля анлайн-продажаў вырасла на 0,6% (з 9,1% да 9,7%).

IAR/аз

Упершыню ў гісторыю польскі экспарт перавысіў расійскі 

21.02.2026 10:17
За 11 месяцаў мінулага года розніца склала 2 млрд долараў на карысць Польшчы.