Беларуская Служба

Пастаўкі нафты і газу ў Польшчу праходзяць без перашкод

04.03.2026 12:15
У апошнія гады ў Польшчы было зроблена шмат інвестыцый, якія значна павысілі энергетычную бяспеку і незалежнасць краіны.
       ,     ,     ,      ,      ,     ,      .
Пасля ваеннай аперацыі Ізраіля і ЗША па Іране, і ўдараў у даказ Ірана, многія караблі стаяць на якары, бо Іран пагражае закрыць Армузскі праліў, праз які штодня праходзяць сотні суднаў, якія перавозяць нафту ды газ, што можа паўплываць на сусветны гандаль.EPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што сітуацыя з палівам стабільная. Кіраўнік ураду дадаў, што няма ніякіх гарантый павышэння цэн, але канцэрн «Orlen» пачаў рабіць крокі, каб мінімізаваць іх рост.

Павышэнне цэн на газ можа адчувальна паўплываць на польскую прамысловасць, папярэджваюць эксперты. З-за сітуацыі на Блізкім Усходзе і прыпынення вытворчасці СПГ у Катары цэны на газ значна выраслі ў Еўропе.

«Orlen» запэўнівае, што пастаўкам газу ў Польшчу нічога не пагражае, і дэфіцыту газу не будзе. Гжэгаж Буйноўскі, выканаўчы дырэктар кампаніі па гандлі газам, заявіў, што пастаўкі з Катару складаюць прыкладна 9% ад агульнага гадавога запатрабавання Польшчы.

— Гэтую колькасць мы спакойна заменім пастаўкамі з іншых накірункаў. У нас ёсць для гэтага як гандлёвыя, так і лагістычныя магчымасці. Калі Катар прыпыніць пастаўкі, а гэта яшчэ не пацверджана, мы спакойна заменім іх газ  пастаўкамі з Амерыкі, Нарвегіі ці іншых накірункаў.

Гжэгаж Буйноўскі дадаў, што два судны з Катара плывуць у Польшчу і змаглі абысці заблакаваны Армузскі праліў.

— Караблі спакойна працягваюць свой курс у Польшчу, гэтым пастаўкам нічога не пагражае. Мы чакаем цяпер інфармацыю з Катару, што з наступным танкерам, які павінен быў адплыць 7-8-га сакавіка. Гэтая пастаўка пад пагрозай. Калі будзе інфармацыя ад Катаргаз пра затрымку, мы заменім гэтую пастаўку газам з оптавага рынку.

Запоўненасць газасховішчаў у краіне высокая для гэтага часу года – прыкладна 50%, што ставіць Польшчу сярод лідараў у Еўропе.

ПР/юл