Беларуская Служба

Польскі эканамічны інстытут: У краіне расце працоўная актыўнасць насельніцтва 

07.03.2026 18:13
У Польшчы працуе рэкордная колькасць людзей — каля 15,1 млн.
Ілюстрацыйнае фотаMONKPRESS/East News

У Польшчы расце працоўная актыўнасць насельніцтва — усё больш людзей або працуе, або шукае працу, —  паведамляе Польскі эканамічны інстытут.  У студзені колькасць зарэгістраваных беспрацоўных павялічылася прыкладна на 45 тыс. чалавек, а за мінулы год — амаль на 100 тыс. У той жа час узровень беспрацоўя вырас з 2,8% да 3,2%.

Эксперты тлумачаць рост беспрацоўя змяненнем правіл рэгістрацыі ў службах занятасці. Цяпер можна рэгістравацца паводле месца пражывання, а не прапіскі. Акрамя таго, такую магчымасць атрымалі ўладальнікі малых фермерскіх гаспадарак.

Нягледзячы на гэта, у Польшчы працуе рэкордная колькасць людзей — каля 15,1 млн. Найбольшы рост занятасці адзначаны ў будаўніцтве, адміністрацыйных і навуковых паслугах.

Эканамісты адзначаюць, што новыя працоўныя месцы ў асноўным ствараюць мікрапрадпрыемствы і самазанятыя, у той час як у буйных кампаніях занятасць крыху скарачаецца.

pap/эж