Беларуская Служба

Варшава ўводзіць «сухі закон» у начны час

12.03.2026 15:50
Адначасова варшаўскія ўлады прынялі рашэнне аб абмежаванні колькасці новых ліцэнзій на продаж алкаголю ў крамах і ўстановах грамадскага харчавання.
Паліцы з алкаголем у краме Shutterstock.com/ Trong Nguyen

Варшаўская гарадская рада прыняла пастанову аб увядзенні забароны на продаж алкаголю ў начны час па ўсёй сталіцы. Пачынаючы з чэрвеня, продаж алкаголю ў крамах і на АЗС будзе забаронены з 22:00 да 6:00. Абмежаванне не будзе распаўсюджвацца на ўстановы грамадскага харчавання, аднак пры ўмове, што алкаголь спажываецца на месцы.

Актуальна аналагічная забарона дзейнічае ў пілотным рэжыме ў двух раёнах сталіцы: Срюдмесце і Прага-Поўнач. Паводле варшаўскай мэрыі, колькасць начных выклікаў паліцыі ў гэтых раёнах скарацілася на больш чым 15%.

Адначасова варшаўскія ўлады прынялі рашэнне аб абмежаванні колькасці новых ліцэнзій на продаж алкаголю ў крамах і ўстановах грамадскага харчавання.

вс