Беларуская Служба

Апытанне Onet: 31,8% рэспандэнтаў падтрымліваюць «Грамадзянскую кааліцыю» (KO), 24,2% падтрымліваюць PiS

13.03.2026 10:12
 37,7% апытаных не збіраюцца галасаваць на бліжэйшых выбарах.
-  ,
Прэм'ер-міністр Дональд Туск, лідар «Грамадзянскай кааліцыі»PAP/Piotr Nowak

Калі б парламенцкія выбары адбыліся ў бліжэйшую нядзелю, 31,8% прагаласавалі б за «Грамадзянскую кааліцыю» (KO), а 24,2% за «Права і справядлівасць» (PiS), паводле апытання IBRIS, апублікаванага ў пятніцу для Onet.

На пытанне аб удзеле ў выбарах, 61,3% апытаных адказалі, што пайшлі б галасаваць, 44% выбралі варыянт «безумоўна, так», а 17,3% выбралі «хутчэй так». 37,7% апытаных не збіраюцца галасаваць.

Як паведамлялася, 31,8% рэспандэнтаў прагаласавалі б за «Грамадзянскую кааліцыю» (KO), 24,2% прагаласавалі б за «Права і справядлівасць» (PiS), а 14,2% падтрымалі б рух «Канфедэрацыя». Далей ідуць «Канфедэрацыя Польскай Кароны» (8%), «Левыя сілы» (6,9%), Польская сялянская партыя (PSL) (4,6%), партыя «Разам» (2,1%) і рух «Польшча 20250» (0,9%). 7,3% удзельнікаў апытання не вызначыліся, за каго галасаваць.

Апытанне IBRiS, замоўленае Onet, было праведзена 9 сакавіка гэтага года з выкарыстаннем стандартызаваных кампʼютарных тэлефонных інтэрвʼю (CATI) на выбарцы 1000 дарослых палякаў.

PAP/юл