Беларуская Служба

Часова арыштаваны мужчына, якія страляў па варшаўскай школе

14.03.2026 15:01
43-гадовы мужчына быў часова затрыманы пасля таго, як некалькі дзён таму страляў з пнеўматычнага пісталета па сярэдняй школе ў цэнтры Варшавы.
Затрыманне мужчыныфота: Варшаўская паліцыя

З дазволу суда мужчына быў затрыманы на тры месяцы. Малодшы сяржант варшаўскай паліцыі Павел Хмура паведаміў Польскаму радыё, што падазраваны раней меў праблемы з законам:

- Ужо праз некалькі гадзін з моманту здарэння варшаўская паліцыя знайшла мужчыну, які абстраляў школу на вуліцы Маршалкоўскай. Ім аказаўся 43-гадовы мужчына, які ў мінулым здзейсняў такія злачынствы і быў за іх асуджаны. На гэты раз ён адкажа за стварэнне непасрэднай небяспекі і пагрозы страты жыцця ці здароўя. За гэтае злачынства яму пагражае пазбаўленне волі на восем гадоў.

43-гадовы мужчына зрабіў некалькі стрэлаў з пнеўматычнага пісталета па будынку сярэдняй школы, пашкодзіўшы шкляныя элементы. Затым яго затрымалі ў кватэры на вуліцы Гагарына. Падчас ператрусу ў кватэры паліцыя знайшла і канфіскавала пнеўматычны пісталет і металічныя шарыкі, якія маглі быць выкарыстаны для стральбы па будынку.

Падчас допыту мужчына патлумачыў свае дзеянні сваркай з жонкай. Ён сцвярджаў, што вяртаўся з працы і заўважыў галубоў, якія выцягвалі смецце з кантэйнераў на вуліцы Маршалкоўскай. Ён нібыта страляў па іх, не ведаючы, што трапіў у будынак школы.

ав