Тысячы людзей пратэставалі перад Прэзідэнцкім палацам пасля таго, як прэзідэнт Караль Наўроцкі наклаў вета на праграму ЕС SAFE.
Камітэт абароны дэмакратыі (KOD) арганізаваў пікет пад лозунгам «Мы хочам быць у бяспецы!». Дэманстранты заявілі, што вета прэзідэнта пагражае бяспецы Польшчы.
Старшыня праўлення KOD Якуб Карысь (Jakub Karyś) падкрэсліў, што краіна чакае ад прэзідэнта дзеянняў у галіне бяспекі.
— Цяпер — найлепшыя часы ў жыцці Польшчы, але навокал збіраюцца чорныя хмары. І мы абавязаныя, проста абавязаныя прадухіліць тое, што можа здарыцца — прадухіліць вайну. Толькі тады нам удасца гэта зрабіць, калі мы будзем узброеныя, моцныя і калі мы будзем разам з аб’яднанай Еўропай. Мы хочам safe!
У адпаведнасці з крэдытнай праграмай ЕС SAFE Польшча павінна была атрымаць і прызначыць на ВПК амаль 44 мільярды еўра, або больш за 187 мільярдаў злотых. Амаль 90% гэтых грошай павінны былі прызначацца для польскіх абаронных кампаній.
IAR/нг