Беларуская Служба

На Падляшшы цягнік «Зубр» сутыкнуўся са статкам зуброў

22.03.2026 15:33
У цягніку ехалі каля 50 чалавек.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Krzysztof from Pixabay/CC0

На Падляшшы, паміж станцыямі Гайнаўка і Чаромха, цягнік PKP Intercity урэзаўся ў групу зуброў. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў, аднак у выніку здарэння загінулі тры жывёлы, — гаворыць прадстаўніца  кампаніі Ганна Закшэўская.

— Інцыдэнт адбыўся каля 7:20 на чыгуначнай лініі № 31, на ўчастку Чарэмха — Вітава. Гаворка ідзе пра цягнік «Зубр», які накіроўваўся па маршруце Беласток — Варшава-Усходняя.

У цягніку ехалі каля 50 чалавек. Пасля некалькіх гадзін затрымкі састаў аднавіў шлях яшчэ да 10-й гадзіны.

Прычыны і абставіны аварыі будзе высвятляць спецыяльная камісія, у склад якой увойдуць супрацоўнікі Польскай Чыгункі і кампаніі PKP Intercity.

iar/эж

Падарожжа як 50 гадоў таму – у Польшчы запусцяць рэтра-цягнік (ФОТА)

06.03.2026 14:02
Унутраны антураж вагонаў – таксама ў стылі рэтра, з характэрнымі ў мінулым карычневымі сядзеннямі «ў шашачкі».